Кансультацыі і архіўны досьлед па Беларусі, Польшчы, Летуве і Украіне.
Вынік — жывая справаздача: мапа, храналёгія, сюжэты, крыніцы. Не «дрэва ў Geni».
Першыя 15 хвілін бясплатна — сазвон або перапіска: каб зразумець, каго шукаеце і ці варта ісьці далей.
Пісьмовая ацэнка крыніц і рызыкаў — асобны крок, з перадаплатай.
НІАБ у Менску з красавіка 2026 не прымае генеалагічныя заяўкі ад прыватных асоб, у Горадні — з лютага 2025, таму адзіны выхад — знайсьці прыватнага дасьледніка або самому працаваць з матэрыяламі ў чытальнай залі архіваў.
Фарматы
Тры крокі
Можна спыніцца пасьля кожнага. Кошт кроку 3 фіксуецца ў пляне, а не «на вока па дрэве».
Крок 1
Разбор сямейнай гісторыі
300 BYN
Кансультацыя з перадаплатай. Разбіраем тое, што ўжо ёсьць: імёны, даты, вёскі, сямейныя
паперы. Фіксуем, адкуль рэальна пачынаць, якія крыніцы могуць захавацца і дзе пошук
рызыкуе ўперціся ў пусты фонд. На выхадзе — ацэнка. Архіўны пошук і Living Report сюды не ўваходзяць.
Канкрэтныя лініі пошуку, архівы, фонды і тыпы дакумэнтаў. Асобна — абмежаваньні: чаго ў
фондах няма. Бюджэт наступнага этапу і крытэр, калі этап лічыцца закрытым. Вы бачыце,
за што плаціце і якое рашэньне прымаць далей: спыніцца або ісьці ў поўны дасьлед.
Комплексная праца з архівамі і рэканструкцыя радавых сувязяў. Вынік — Living Report:
крыніцы, храналёгія і геаграфія сям'і. Кошт «ад», бо аб'ём залежыць ад рэгіёну, пэрыяду,
захаванасьці і ліку ліній — гэта якраз фіксуе плян. Архіўныя выдаткі аплачваюцца асобна.
Зь Беларусі ў Амэрыку: гісторыя сваяка, якога мы знайшлі праз пакаленьні
Вітаю, мяне завуць Андрэй!
Шмат разоў у дзяцінстве я чуў, што родны брат маёй прабабулі зьехаў зь Беларусі ў ЗША і больш
не вярнуўся. Часам ён прысылаў лісты, а аднойчы прыслаў нават ліст з фатаграфіяй. Яна
захавалася да нашых дзён, але канвертаў і адрасоў не засталося. Я ведаў толькі яго імя і прозьвішча.
Я зьвярнуўся да Віталя з просьбай дапамагчы знайсьці гэтага сваяка.
Да майго прыемнага зьдзіўленьня, Віталь задаў мне шэраг дакладных пытаньняў, якія так ці інакш
датычыліся гэтага чалавека. Былі і пытаньні, якія спачатку здаваліся мне ніяк не зьвязанымі з
пошукам. Спачатку гэта зьдзівіла, але потым стала ясна, што кожны адказ быў часткай пазла, які
трэба было скласьці, каб знайсьці чалавека.
Ад першапачатковых зьвестак, імя і прозьвішча сваяка і імя ягонай маці, маёй прабабулі, мы
прыйшлі да значна большага выніку.
Я даведаўся, у якім годзе ён эміграваў у ЗША, куды прыбыў, дзе пахаваны, якую сям'ю стварыў, як
звалі ягоную жонку і дзяцей.
Я нават на свае вочы ўбачыў сканы гістарычных дакумэнтаў з рукапіснымі запісамі пра тое, на якім
караблі, у якім годзе і якога чысла ён прыбыў у Злучаныя Штаты Амэрыкі.
Цяпер у мяне ёсьць маленькая мара і мэта: аднойчы наведаць магілу гэтага сваяка тут, у ЗША.
Андрэй, ЗША
Дэклярацыя аб намеры, акруговы суд Чыкага
Перад заяўкай
Што сабраць, пакуль яшчэ не плаціце
01
Сямейны архіў
Пасьведчаньні, фота, лісты, запісы на палях. Нават абрыўкі прозьвішча і вёскі.
02
Магілы
Здымак помніка: імя і даты. Часта гэта адзіная дакладная дата ў сям'і.
03
Старэйшы сваяк
Калі можна — размова з тым, хто яшчэ памятае імёны, хутары і куды зьехалі.
04
Напішыце
15 хвілін бясплатна — сазвон або перапіска. Дастаткова прозьвішча, месца і прыкладнага году.
15 хвілін бясплатна
Сазвон або перапіска: каго шукаеце, што ўжо вядома, ці ёсьць сэнс у платным разборы.
Пісьмовая ацэнка крыніц і рызыкаў — гэта крок 1, 300 BYN, з перадаплатай.