У пошуках вольных зямель
Продаж зямлі ў в. Капейнае Ігуменскага павету, пераезд у в. Лабы Менскага павету й купля зямельнага надзелу для ўсіх сыноў вялікай сям'і.
Публічны прайс з «уваходзіць / не ўваходзіць». Можна пачаць зь невялікай задачы й працягнуць, калі зьявяцца новыя дакумэнты й гіпотэзы.
Праблема ў тым, што яго запіс знаходзіцца ня там, дзе вы чакаеце яго знайсьці.
Таму мы не абмяжоўваемся адной базай ці адным мэтрычным запісам. Зьбіраем доказы з розных крыніц.
Мэтрычныя кнігі, рэвізіі, сьпісы насельніцтва, судовыя, зямельныя й вайсковыя справы.
Запісы пра сваякоў, шлюбы, дзяцей, месцы пражываньня й перамяшчэньні сям'і.
Старыя мапы й зьмены адміністрацыйных межаў дапамагаюць зразумець геаграфію роду.
Генэтычныя супадзеньні, базы, аналіз сувязяў і супастаўленьне вялікай колькасьці зьвестак.
Нашая задача — ператварыць разрозьненыя дакумэнты ў зразумелую гісторыю сям'і, якую можна працягваць дасьледаваць.
Вы разумееце ня толькі хто быў вашым продкам, але й дзе ён жыў, чым займалася сям'я, як яна перамяшчалася й якія падзеі паўплывалі на яе гісторыю.
Часам адзін знойдзены дакумэнт мяняе ўсю карціну роду.
Мы спэцыялізуемся на гэнэалягічных дасьледах Беларусі й суседніх гістарычных тэрыторыяў — Літвы, Польшчы, Украіны й Латвіі.
Асабліва цікавыя выпадкі, калі межы, адміністрацыйная прыналежнасьць і назва населенага пункту мяняліся некалькі разоў.
Таму сучасны пошук па назве вёскі часам вядзе зусім ня туды, куды трэба.
Не сухая табліца імёнаў, а дакумэнты, мапы, сувязі, падзеі й гісторыя сям'і.
Продаж зямлі ў в. Капейнае Ігуменскага павету, пераезд у в. Лабы Менскага павету й купля зямельнага надзелу для ўсіх сыноў вялікай сям'і.
Зьлева — мэтрыка 1864 (Харужка / Олесь). Пасярэдзіне — шлях Важнікаў: Дрычын → Капейнае (1810) → Лабы (1914) → Менск (пач. 1950-х). Справа — фрагмэнт справаздачы: гарызонт, храналёгія, сюжэт.
Можна пачаць зь невялікай задачы й працягнуць дасьлед, калі зьявяцца новыя дакумэнты й гіпотэзы.
Крок 1
300 BYN
Кансультацыя з папярэдняй ацэнкай зыходных зьвестак, магчымых крыніц і рызыкаў.
Фармат з перадаплатай. Архіўны пошук і Living Report не ўваходзяць.
ЗапісаццаКрок 2 · стратэгія
1 000 BYN
Канкрэтныя лініі пошуку, архівы, дакумэнты, абмежаваньні, бюджэт і крытэры завяршэньня этапу.
Зразумела, за што плаціце і якое рашэньне прымаць далей.
Замовіць плянКрок 3
ад 5 000 BYN
Комплексная праца з архівамі, рэканструкцыя радавых сувязяў і выніковы Living Report з крыніцамі, храналёгіяй і геаграфіяй сям'і.
Бюджэт фіксуецца пасьля пляну. Архіўныя выдаткі — асобна.
Абмеркаваць дасьледРазбор і плян — фіксаваныя сумы. Аб'ём архіўнай працы залежыць ад рэгіёну, пэрыяду, захаванасьці дакумэнтаў і ліку ліній. Пасьля кроку 2 ёсьць канкрэтны бюджэт і крытэры, па якіх этап лічыцца завершаным.
Першая кагорта: −20% для двух праектаў ↔ падрабязная зваротная сувязь + абэзасоблены выпадак.
Гэта не канец пошуку. Глядзім ускосныя крыніцы: рэвізіі, сьпісы насельніцтва, судовыя й зямельныя справы, дакумэнты сваякоў, вайсковыя й іншыя фонды. Падрабязьней — у артыкуле пра зьніклыя мэтрыкі.
Не. Часта дастаткова імя, прыкладнога году, населенага пункту й некалькіх вядомых сваякоў.
Для гістарычных дакумэнтаў гэта звычайная сытуацыя. Улічваем варыянты напісаньня, мову дакумэнта, асаблівасьці прыходу й пэрыяд.
З разбору сямейнай гісторыі (300 BYN, перадаплата). Далей — даследчы плян (1 000 BYN): па ім відаць, за што плаціць на поўным дасьледзе і дзе спыніцца.
Так. Большая частка працы выконваецца дыстанцыйна; вынік зьбіраецца ў лічбавым фармаце (справаздача, дакумэнты, часопіс).
Не трэба загадзя ведаць архіў, фонд і правільную форму напісаньня прозьвішча. Прышліце ўсё, што вядома, а мы дапаможам вызначыць наступны крок.
Абмеркаваць маю сямейную гісторыю