У пошуках вольных зямель
Продаж зямлі ў в. Капейнае Ігуменскага павету, пераезд у в. Лабы Менскага павету й купля зямельнага надзелу для ўсіх сыноў вялікай сям'і.
Публічны прайс з «уваходзіць / не ўваходзіць». Можна пачаць зь невялікай задачы й працягнуць, калі зьявяцца новыя дакумэнты й гіпотэзы.
Праблема ў тым, што яго запіс знаходзіцца ня там, дзе вы чакаеце яго знайсьці.
Таму мы не абмяжоўваемся адной базай ці адным мэтрычным запісам. Зьбіраем доказы з розных крыніц.
Мэтрычныя кнігі, рэвізіі, сьпісы насельніцтва, судовыя, зямельныя й вайсковыя справы.
Запісы пра сваякоў, шлюбы, дзяцей, месцы пражываньня й перамяшчэньні сям'і.
Старыя мапы й зьмены адміністрацыйных межаў дапамагаюць зразумець геаграфію роду.
Генэтычныя супадзеньні, базы, аналіз сувязяў і супастаўленьне вялікай колькасьці зьвестак.
Нашая задача — ператварыць разрозьненыя дакумэнты ў зразумелую гісторыю сям'і, якую можна працягваць дасьледаваць.
Вы разумееце ня толькі хто быў вашым продкам, але й дзе ён жыў, чым займалася сям'я, як яна перамяшчалася й якія падзеі паўплывалі на яе гісторыю.
Часам адзін знойдзены дакумэнт мяняе ўсю карціну роду.
Мы спэцыялізуемся на гэнэалягічных дасьледах Беларусі й суседніх гістарычных тэрыторыяў — Літвы, Польшчы, Украіны й Латвіі.
Асабліва цікавыя выпадкі, калі межы, адміністрацыйная прыналежнасьць і назва населенага пункту мяняліся некалькі разоў.
Таму сучасны пошук па назве вёскі часам вядзе зусім ня туды, куды трэба.
Не сухая табліца імёнаў, а дакумэнты, мапы, сувязі, падзеі й гісторыя сям'і.
Продаж зямлі ў в. Капейнае Ігуменскага павету, пераезд у в. Лабы Менскага павету й купля зямельнага надзелу для ўсіх сыноў вялікай сям'і.
Зьлева — мэтрыка 1864 (Харужка / Олесь). Пасярэдзіне — шлях Важнікаў: Дрычын → Капейнае (1810) → Лабы (1914) → Менск (пач. 1950-х). Справа — фрагмэнт справаздачы: гарызонт, храналёгія, сюжэт.
Можна пачаць зь невялікай задачы й працягнуць дасьлед, калі зьявяцца новыя дакумэнты й гіпотэзы.
Першы крок
ад 1 000 BYN
Калі вы пакуль не ведаеце, у якім архіве, фондзе ці дакумэнце шукаць свайго продка.
Асноўны дасьлед
ад 5 500 BYN
Глыбокі дасьлед адной лініі роду — прыкладна на 100 гадоў і далей, наколькі дазваляюць крыніцы.
Аплата 50/50. Архіўныя выдаткі — асобна.
Вялікая гісторыя
ад 20 000 BYN
Комплексны дасьлед некалькіх галін са стварэньнем сямейнага летапісу.
Аплата 40/30/30. Архіўныя выдаткі — асобна.
Гэнэалягічны дасьлед нельга дакладна ацаніць толькі па ліку людзей у дрэве. На кошт уплываюць рэгіён, пэрыяд, захаванасьць дакумэнтаў, лік архіваў, складанасьць пошуку й колькасьць галін. Пасьля знаёмства з зыходнымі зьвесткамі мы прапануем канкрэтны плян і бюджэт. Гарантыя мэтаду й крыніц — не «N пакаленьняў любой цаной».
Першая кагорта: −20% для двух праектаў ↔ падрабязная зваротная сувязь + абэзасоблены выпадак.
Гэта не канец пошуку. Глядзім ускосныя крыніцы: рэвізіі, сьпісы насельніцтва, судовыя й зямельныя справы, дакумэнты сваякоў, вайсковыя й іншыя фонды. Падрабязьней — у артыкуле пра зьніклыя мэтрыкі.
Не. Часта дастаткова імя, прыкладнога году, населенага пункту й некалькіх вядомых сваякоў.
Для гістарычных дакумэнтаў гэта звычайная сытуацыя. Улічваем варыянты напісаньня, мову дакумэнта, асаблівасьці прыходу й пэрыяд.
Так — для гэтага ёсьць фармат адной радавой лініі. Пазьней дасьлед можна пашырыць на бакавыя галіны па ўзгадненьні.
Так. Большая частка працы выконваецца дыстанцыйна; вынік зьбіраецца ў лічбавым фармаце (справаздача, дакумэнты, часопіс).
Не трэба загадзя ведаць архіў, фонд і правільную форму напісаньня прозьвішча. Прышліце ўсё, што вядома, а мы дапаможам вызначыць наступны крок.
Абмеркаваць маю сямейную гісторыю